После концерта было принято решение по названию группы
Очень профессионально озвучил концерт наш друг и брат Артем Крищенович
а Дмитрий Дорощенок сделал замечательный видеоматериал
Фрагмент статьи газеты "Культура" в Беларуси
Рыгор Барадулін:
праграма на вершы народнага паэта ад Аляксандра Віслаўскага
Піяніст,
кампазітар, аранжыроўшчык Аляксандр Віслаўскі прадставіў разам са сваімі
калегамі-музыкантамі новую праграму на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора
Барадуліна, што сёлета пайшоў ад нас у іншы свет. Аб'ектам увагі музыканта,
вядомага, сярод іншага, сваім удзелам у знакамітых "Песнярах"
напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х, сталі творы хрысціянскай лірыкі сучаснага
нацыянальнага класіка. Праграма атрымала назву "Беларусь - Радзіма
кахання" і была прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы
19 снежня. А новы калектыў, у складзе якога апроч самога Аляксандра
Віслаўскага, гітарыст Сяргей Касарэўскі-Багарадаў і барабаншчык Алесь Собаль,
проста ў час канцэрта атрымаў назву "Студыя Нёман" (паводле назвы
першай студыі спадара Віслаўскага). Прапануем увазе чытачоў невялікі
фотарэпартаж з падзеі.